У думках разнаплянавых мяне пакінуў дзень,

І нават ноччу цёмнай са мной размовы цень.

Ідзе, напамінае, што сказана было?

Ці ў бок мяне штурхае: “А, бач, як занясло?!”

Паперкамі шпурляе і вочы мне глядзіць:

“Ну, што?! Працэс ці вынік? Што больш табе карціць?”