Здымак

Так, менавіта ён. З яго, ці трохі раней, стала зразумелым тое, што адчувалася.

‘Не. Сёння тут ня будзе анічога новага.

Часам гартаючы электронныя ‘старонкі’ нататніка, на вочы трапляюцца радкі, якія між волі пераносяць у мінулае, ужо пражытае і адчутае. Але пазасмак таго часу і тых падзей узрушвае, падымае хвалі з некай патаемнай глыбіні . Хвалі, на той момант, ні вельмі добра ўсведамляемай пяшчоты, хвалі нейкай незразумелай радасці і хвалі падзякі.

Што жСёння тут “Здымак”.

***

Што бачу я на здымку гэтым?

Волата Атланта,

Што лёгка так плечы падставіў сусвету.

Што бачу я на здымку гэтым?

Сэрца бяз межаў,

Адкрытае і цёплае, як сонейка летам.

Што бачу я на здымку гэтым?

Шэрань вачэй,

Што з кожнай хвілінай мне ўсё даражэй.’

Яе споведзь

І, так, пяшчота ўсё такая ж, як і тады.

Яна прысела ля вакна,

Закрыла вочы, пачала.

“Былі ўжо дні, калі зацята

Прэч думкі пра цябе штурхала.

Тады бязлітасна і ўпарта

Я ‘не’ табе… сабе казала.

‘Не!’ мроям-думкам, хваляванню!

‘Не!’ ‘Не!’ жаданаму спатканню!

‘Не!’ дотыку гарачых рук!

‘Не!’ сэрца радаснага гук! “

Уздыхнула, устала, падышла,

Пяшчотна ззаду абняла,

Шчакой да спіны прытуліцца

Даўно ўжо марыла яна,

Але каб з думак тых не збіцца,

Расповяд зноўку пачала.

“А потым усё іначай стала:

Заслона ўмоўнасцяў упала.

Прапала, знікла, уцякла.

Бы зноўку свеіт адкрыла я…

І ні чаканняў, ні маркоты,

Турботаў, клопатаў, тугі…

Ёсць толькі ты і мая пяшчота,

Ёсць хвалі дзіўныя тваі,

Што мяне быццам падымаюць,

Што мае крылы напаўняюць!

‘Так!’ мроям-думкам, хваляванню!

‘Так!’ нечаканаму спатканню!

‘Так!’ дотыку гарачых рук!

‘Так!’ сэрца радаснага гук!

Маё. Са мною. Назаўсёды.

Учора. Заўтра. Назаўжды.

Я да цябе пачуццяў водар

Не прамяняю на ‘дары’…”

Ціхенька так яны стаялі,

Што нават сэрцы чутны сталі,

Ён павярнуўся да яе.

Яна яго пацалавала.

“Ну, усё. На сёння ўсё сказала.”

Мая ‘беспрычынная’ радасць

Мінула чатыры гады, а калі б трэ было напісаць радкі пра радасць і цябе, яны  і сення былі б такімі.

У “Завеі, снежань” Мележ піша пра беспрычынную радасць Ганны Чарнушкі. Паралелі з уласнымі пачуццямі не вымусілі чакаць доўга.

Прабач, калі сягоння будзе

Чыстасардэчнасці зашкал,

Бо не хачу, наўпрост, не стану

Спыняць я шчырасці той вал,

Хачу табе сказаць я дзякуй

За тое, што існуеш ты,

Што час знаходзіш і жаданне

Сярод штодзённай мітусні

Цяплом і ўвагай падзяліцца

Хвілінкі радасці аддаць,

Прайсціся побач, прытуліцца,

‘Як твае справы?’ запытаць.

Сярод навалы спраў няпростых,

Што важка леглі на цябе,

Сярод секунд імклівых, злосных,

Не запаволеных нідзе,

Цябе я бачу, адчуваю,

Табе ўдзячнасць аддаю,

Я зразумею, спагадаю,

І, нават, чымсьці падтрымаю,

Хоць шмат зрабіць і не магу.

І гэта мая радасць у сэрцы,

З тае нядаўняе пары,

Прычыну мае і завецца

Тая прычына проста ТЫ.

Спатканне

Заснежаных сняжынак бель,
Абталых гурбаў пах.
Адценне цынамону
Здалёк ляціць як птах.


Ляціць і адкрывае
Тых пахаў дзіўны свет,
Дзе побач на ўзбярэжжы
ЯНА і ЁН у абед.

Узбярэжжу

Будаваць – не тое самае, што руйнаваць. Пакрысе вярну радкі сюды, дзе ім самае мейсца. Храналогія, вядома, парушана. І ўжо нельга прасачыць эвалюцыю хваляў. Але ж тое, мо, было б цікава чытачу. Мы ж з табою ведаем, як і калі разгортваліся падзеі. Так, летапіс незваротна страціў утульнасць. Прабач…

Нязвыкла пра цябе пісаць у прошлым часе,
Але жыццё ідзе і дні бязлітасна лятуць,
Абставіны.. Яны не-па-ду-лад-ны…
І вось ужо іншыя пад руку па табе ідуць.

Ты-сведка майго шчасця і кахання,
Маіх надзеяў, радасці, цяпла.
Падаравала любага ты мне й жаданне,
Той першы дотык, што і сёння помню я.

Ты-наш маўклівы суразмоўца.
Ты разумела ўсё, папрокаў не было.
Прымала кожны раз, давала моцы
І адпускала нас у звыклае жыццё.

Што ж, дзякуй, любае ўзбярэжжа,
За ўсё, што на табе было.
За тваю шчодрасць, што бязмежна,
І за тваё ахоўнае крыло.

Мая пяшчота застаецца на заўсёды
З табою, з ІМ… І з хвалямі ўдалечыні.
Няхай цябе мінуць усе нягоды!
Я ж забяру з сабою ўспамінаў дым.

Загадка жыцця

Ні на кані, ні пешшу,

Ні разам, ні асобна.

Адное толькі цешыць:

Усё гэта – верагодна.

Ні голы, ні апрануты,

Ні раптам, ні па пляне.

Адное толькі вабіць:

Усё гэта – рэальна.

Ні побач, ні далёка,

Ні сябра, ні каханак.

Адное забаўляе:

Усё гэта – не банальна 😈

“Трансцэндэнтнае” трымценне

Шмат што можа вымусіць чалавечую істоту адчуць вось гэта самае трымценне : музыка, што кранае струны душы, голас спевака, адценні колераў. Але адно дае асалоду цалкам і не па частках – гэта другі чалавек. І не дзеяннямі сваімі. А толькі тым, што гэты чалавек ЁСЦЬ. Наўпрост ЁСЦЬ.

ні МЫ і ні пра НАС.

зрабіць САБЕ з ЦЯБЕ німа на мэце?
пабачыць у ТАБЕ СЯБЕ хачу?
і ні пытай МЯНЕ ТЫ зараз ні ў якім сэнсе!
ТЫ ж ведаеш МЯНЕ, папросту прамаўчу!

Пераклад.

Яна Ніхто, а ён НіЯкей,

Хто вы і колькі вас?

Пара Нііх, не скажаш лепей!

Ператварыў у выгнанцаў лёс!

Нікімсці быць німа таго гаротней!

Рапухай па над усім узлез,

Каб дзень пражыўшы, вымавіць гучней

(Да багны роднае, да навакольных лоз!)

Да багны роднае, да навакольнае балота!

Эмілі Дыкенсан (1830-1886)