
Нібы ў вады люстэрка я гляджуся…
Што бачу ў ім? І чым дзіўлюся?
Жыцця ў ім малюнкі праплываюць.
Трызненні там не мары, не лунаюць.
Антось з Янінаю жывуць там разам,
І яны не сочаць там за часам…
Млын ёсць там, і ёсць там зоры.
І зярняткі, там што ў разорах
Так рупліва закрываюць,
Яны сваё каханне захінаюць
Ад шалёных ветраў, ад сурокаў,
Ад абыякавасці крокаў.
Дзеткі бегаюць па хаце,
Чароўных красак ў іх багата садзе,
Хлеба паха на ўсіх страчае
На філежанку кавы запрашае.
Вяду далонню я па гладзі…
Малюнкаў – раз!… І не сабраць мне…
Разнесла па вадзе кругамі,
Мне пакінулі адно жаданне…