Актыўны ранак- вынік думак ночы, сноў, жаданняў…
Радкі як ручаі дажду,
Змываюць пыл з пачуццяў, успамінаў…
Аўтабана шырыня і хуткасць,
Пераможана перспектывай вузкага двара.

Ва ўтульнасці часовага жытла,
Прыхавана безпрытульнасць забыцця.