Не кладуцца думкі ў слупкі.

Будуць думкі сёння жыць у сказах.

Ён сказаў ёй: “У мяне ёсць ты.”

І стала зразумелым усё адразу.

І чаму цяпло яго заве. Вабіць, атуляе, ажыўляе…

І складанасці – кругі ў вадзе:

Побач з ім губляюцца, знікаюць.

І адказ прыходзіць з глыбіні душы:

Усё таму, што ў мяне ёсць ТЫ.