Ні паху фарбаў, ні стэрыльнай чысціні ў нас ніхто не заўважыць.
Амаль дарослыя ўжо мы, бо два гадкі з табою разам.
Жытло, пакоі, пачуццё, жаданне, радасць і трывога.
І нават ёсць у нас дзіця, і будучыні доўгая дарога.
Сярод радкоў хаджу, гляджу, нібыта я ў сваёй хаце.
Цябе чакаю, у вакно гляджу, бо ноч ужо і трэба спаць нам.
Я пачытаю перад сном… І быццам ты тут побач, збоку.
Пяшчотна ў памяці абдыму, па валасам рукою правяду.
Папраўлю коўдру, атулю. “Дабранач, любы,” – так скажу.