Не тое, каб ЧАС ёй менавіта гэтыя слова сказаў, але вельмі падобныя. І чытай, калі ласка, з лёгкаю ўсмешкаю.

Яна:

-Гадзінка толькі на ўзбярэжжы…

А час ёй кажа :

-Я – бязмежны! Я – Уладар пачуццяў, думак.

Німа ніякіх тут прыдумак!

Сама глядзі ўжо даўно ты,

Штурхаеш думкі, а ўпотай

Вядзеш са мной гульню і марыш,

Што часу болей з ім дастанеш.

Што будзе столькі, як да неба!

Такая вось твая патрэба.

Яна:

Сустрэча лёсаў і надзеі – жыцця звычайнага падзеі…

Час:

Так, так, і тут не паспрачацца…

Але каб не расчаравацца,

Часцей параю…цалавацца 🤔

Шануй яго, кахай без меры,

Жыццё адно! Жыві з даверам!