У слухаўках гучаць флібусц’ерская спевы, сэрца б’е бітам ва ўнісон, думкі ўслед з галасамі… Намалявалі цябе 💕
Калі вада твая стыхія,
І хвалям ёсць ты Ўладар,
Узбярэжжаў безліч бачыў дзіўных
І ветраў моцных шквал трываў.
З Дрэйкам мо знаўся? Ці з Дампірам?
Ці проста сам з сабой хадзіў?
Матросаў спеў любіў ты шчыры
І люльку з тытунём паліў.
Вясёлы Роджар развяваўся
І з шабляю наперавес
Ліхіх гадзін ты не баяўся,
Адвагі ты не набіраўся –
Адразу сам у бойку лез.
А калі стомлены здабычай,
Ты, часам, на зямлю зыходзіў,
Няўжо ні тут, ні там, ніколі
Сабе прытулку не знаходзіў?!
Бо зранку зноў, як сонца ўстане,
Шлях водны зваў, цягнуў мацней.
І ты лагодна, паслухмяна,
Ішоў за ім далей, далей.
Ці ты кахаў? Цябе кахалі?
Ці хвалі жарсць твая была?
Ці толькі ветразь з ветрам у пары
Гармонію жыцця давалі?…
P. S. Гісторыя паўтараецца? 😜😉
Песня не пра піратаў, але пра мора і карабель.