Па пыльнай дарозе я шпарка іду,
Абапал палі. Я на іх не гляджу.
У думках лунаю, нібыта дурная,
Выдах з крокам у такт. Я цябе ўспамінаю.
Словы, позірк, радкі… і працягу жаданне,
Цеплыню і пяшчоту, адчуванне кахання.
Хвілі, што не са мной, і стагоддзі, што разам.
Мары-гульні і бег, што навыперадкі з часам.
Так па пыльнай дарозе я шпарка ішла,
Не заўважыла, як ужо поле прайшла,
Хвалі-думкі настрой мой зусім расхісталі,
Сярод поля стаю і гляджу сумна ў далі.
Сонца чырванню неба цяплом ахінае…
Любы мой, мілы мой, я цябе ўсё ж кахаю.
