Кароткае ўдзень паведамленне,
Спасылка, каб паслухаць, запрашэнне.
І рэшту дню ўпарта і трывала
Ўсе думкі кропачка на мапе апанавала.
Вось едзеш ты…
Шлях добра так вядомы,
Але глядзіш, як быццам незнаёмы з ўзгоркамі, палямі, лесам.
На іх глядзіш з любоўю, з інтарэсам.
Пасля зімы яшчэ ні так прывабна,
Але паветрам дыхаеш так сквапна!
Як быццам пра запас забраць ты хочаш
Той водар, што пазнаеш і ўночы.
Так пахне мейсца, дзе ты дома,
Дзе проста ўсё, усё вядома.
Прабач…
У госці завітаю,
Пайду, знайду…
Стаіш ты на ўзлеску, з краю…
Ціхенька падыду,
З пяшчотаю скажу :”Вітаю…”