Не гляджу я сёння ў вакно,
Бо ўсё роўна, што ў ім відно.
Снег ці дождж, туман ці сонца…
А, мо, неба, што бясконца.
Не чытаецца мне сёння,
Думкі не сабраць, хоць плач.
Сёння літары сябры не мне,
Быццам і не маюць што сказаць.
Змрочна, як у склепе, на душы…
Ані промня, ані моманту надзеі,
Круцяцца, віруюць унутры,
Водгаласы дзён былых, падзеі.
Дам ім волю сёння, няхай так…
Хай балююць ўволю думкі-хмары!
Мо, хутчэй мяне адпусцяць так
Змучанага сэрданька пажары.