І як мой вобраз у размовах?

Жывы і жвавы? Ці прынік?

Далонямі крануўся скроняў?

Ці збоку, як чужы, прыціх?

А голас? Што табе ён кажа?

Цяплом напоўнены спаўна?

Ці металічным стаў, няўважным?

Чужым? Халодным бы зіма?

А сэрца? Сэрца адчуваеш?

Ці тое, што ТВАІМ было???

Ірвецца да цябе імкліва

Ці каменем лягло на дно??