Цёмна навокал

Дождж у вакно сумныя кроплі шпурляе.

Яніна не спіць.

Ёй не спіцца даўно. Антося яна ўспамінае.

“Легчы б, забыцца і хутка заснуць,

Узяць асалоду дрымоты.

Рукі Антося…

Заснуць не даюць, клічуць у абдымкі пяшчоты.

Легчы б, забыцца,

Дзень новы пачаць у прадчуванні спаткання…

Вусны Антося…

Не буду спыняць! Цешыцца буду каханнем.

Любы мой, мілы, каханы Антось!

Жыць без цябе мне так цяжка…

Смуткам душа пранізана наскрозь,

Шчасце маё недасяжна… “

Ціха навокал…

Дождж у вакно сумные кроплі шпурляе.

Сніцца Яніне,

Што дзесьці даўно іх радасць з Антосем чакае.