Жнівеньскі поўдзень, сцяжынкі бягуць,
Двое па ім побач, разам ідуць.
Сонейка промнямі іх асвятляе,
Шэптам, ціхенька лістота спявае.
Дзіўнасць, цікаўнасць, жаданне “яшчэ”,
Дзесьці сумневы, а дзесьці – і не.
На першы погляд усё тут звычайнае:
Словы, размовы й цяпло адчувальнае.
***
Тыя ж сцяжынкі. Таксама бягуць.
Людзі там ходзяць і дрэвы растуць.
Дзіўнасць, цікаўнасць, жаданне “яшчэ”…
Усё, як у той дзень каля цябе!
Сонейка толькі вось сёння не выйшла…
Хмарная шэрань ды хваляў зацішша…