Памятаеш, размаўлялі, як сказаць “послевкусие”? Быў варыянт “пазасмак”. Чаму і не?! А “бесвкусный”? Слоўнік не задоволіў адказам…
Таму сёння цалкам лінгвістычная вакханалія: ні правілаў, ні абмяжоўваючых рамак, ні ўмоўнасцяў.
Сёння першы дзень бяссмачча,
Бязводарніцтва, беспахоўя час.
На звыклае пытанне “Смачна?”
Не маю нешта я адказ.
Як кава раняшняя сёння?
Ну, нібыта горкая яна.
Як яблыкі ад цёткі Соні?
На ўсё адказ – ЭсЭсГэКа.
Такія справы, свет бяссмачны,
Што і прасвету не відаць…
І засталося толькі :
Салёны, кіслы, салодкі, горкі.