Плянаванне – цудоўная рэч!
Можна горы раздвінуць і моры!
Па разліках, па датах глядзець,
Каб зусім не згубіцца ў прасторы.
Плянаванне – цудоўны працэс:
Прадказанні, імкненні, чаканні!
І памарыць, і палетуцець,
І гарачая прага, жаданне!
Плянаванне – адказны працэс!
Усведамлення ўзровень высокі.
Але…
Ёсць Усемагутны Пан Пень –
Выпадковасці знаўца глыбокі.