Камусьці ён – пустое месца,

Ваколля частка, былы дуб.

Камусьці блізкі ён да сэрца,

Бо шмат гадоў ужо ён тут.

Камусьці ён, як адпачынак,

Каб прыпыніцца, пясядзець.

Камусьці ён – прыступка ў “вырай”,

Каб адштурхнуцца і ляцець.

Камусьці ён, як падарунак,

Вось так вось проста, без нагод.

Камусьці – час “іспыт трымаць”,

Камусьці – “вывучыць урок”.