І час, і падзеі сумневам насуперак

У карункі плятуцца, малюнак відаць:

З даверам, пяшчотай, дзеямі дзіўнымі –

Такім вось хачу я яго захаваць.

Ці маю адказ на сваё я пытанне?

Так. Маю. Ужо час з ім якісьці жыву.

Ты – частка жыцця, што як сонца ў світанні

Цяпло і ўсмешку мне дорыць сваю.

З табою губляю адчуванне прасторы,

І недасяжных няма больш вышынь,

З табою і хвалі, і мора, і горы

Ў мяне на далоні – іх ты мне адкрыў.

І мне вось усё роўна, што так мудрагеліста

Шляхі нашых лёсаў прастора звяла.

Удзячна я ёй за цябе і ўпэўнена,

Што частку сваю я ў гэтым знайшла.

Удзячна за кожную хвілю пачуццяў,

За кожны твой позірк, за словы, за смак.

Удзячна за тое, што ёсць ты на свеце,

Што проста існуеш…

Вось так.

І большага шчасця жадаць я не буду.

Ты побач, свае сне далоні адкрыў.

Цябе абдыму і твой подых адчую,

І вымаўлю ціха: хачу, каб ты быў.