Сягоння яна запытала сябе :
-Дазволіш? Паверыш ізноўку ці не?
Ты ж толькі ў “спакойнае” рэчышча стала…
Ты ж толькі яго ўжо чакаць перастала…
У вІры падзеяў жыцця закружыла,
І думаць сабе аб ім забараніла!
Пачуцці схавала далей ад граху,
І вось табе на… Ён ізноў на шляху…
У роздумах час праляцеў незаўважна…
-А сэрца трымціць ад яго і няважна.
-Вось дзеўка дурная!
-Дурная..? Хай так…
З ім шэрань навокал пяшчоту праменіць,
З ім цела жывое, жаданнем струменіць.