Сярод халодных кропляў з неба,
Няўтульнасці палёў і траў
Знайду я мейсца, дзе, напэўна,
Сагрэцца час ужо настаў.
Стаю… Старонкі памяці гартаю,
Малюнкі лЮбыя гляджу,
Пяшчоты слодыч паглынаю,
Цяпло тваіх далоняў успамінаю,
І тут з усмешкай думка прамільгае :
“Я тут… Я ёсць… Я шчэ жыву…”