Як толькі тут цябе не стала,
Адразу сонейка прапала…
Захмарылася нешта неба,
Нібыта і вясны не трэба.
І ветрык нешта ўсхадзіўся,
Нібыта на ўсіх забыўся.
Злуецца, дзьме і карагодзіць,
Нідзе прытулку не знаходзіць.
Здаецца, што ж такога тут?
Ну, так, не побач ты, не тут.
Але ж як гэта адчувальна!
І нечакана так кранальна…