08.10.2024
І сонейка быццам лагодней ледзь стала,
І шэрань нябёсаў была ды прапала,
Палёгкі ж няма, як няма супакою.
І цемра ўнутры, што нябачна “пакою”,
Што дзверы закрыў і ўсе вокны схаваў,
І ланцугамі мяне прыкаваў.
А выйсце дзе ёсць?…
Дзе прамень?
Дзе надзея?…
Смутак. Змрок. Цішыня.
Чорных думак завея…