Напісана перад Новым годам пасля майго іспыту. У “А- ha” ёсць песня, якая як нельга лепей падышла пад мой настрой : калі плакаць ў дождж, то ніхто не заўважыць.
Хацелася сёння смешных радкоў,
Каб шпіляк і жартачак мора,
Святочнасці, мараў, бязглуздых надзей…
А муза ні ў добрым гуморы.
І хмары – не мары… У іх шчасця няма,
І вецер мне сёння не дружа,
А дождж… Ён так лупіць і лье нездарма,
Нуду маю топіць у лужах.
Мо, будзе ўсё, як у песні “A-ha”
І непагадзь скрые маркоту…
Мо, з промнямі сонейка знікне туга,
Мо, вернецца радасць з пяшчотай.