Ужо ў нядзелю адпусціла…

Паспакайнела, адлягло.

Прынцэса кубкаў завітала,

Скрозь мары сонейка прыйшло.

У цемры час і думкі плачуць,

Несуцяшальныя яны,

І веры ў сябе не бачаць,

І ворагі наўкол адны.

Ні прытуліцца, ні ўзяцца –

Суцэльны вакуум, што жах…

Дзе выйсце ёсць? Чаму не бачна?

Чаму ізноўку, як ТОЙ раз?!

Клінкі прынцэса гартавала

Агнём, крывёю і слязьмі.

І шэпты ўначы чытала,

Нібы збаўленні ў іх былі.