Шаноўны пане Дзед Мароз!
Пішу табе з надзеяй,
Што ліст не згубіцца,
Што прачытаеш у час,
Што паспрыяеш мне ў падзеях.
Ёсць шмат жаданняў у мяне,
Але я буду сціплай,
Бо ёсць адно – агеньчык,
Што на маяке,
Мне свеціць верай зыбкай.
У маім жыцці ёсць чалавек
Цудоўна і прыгожы,
Мне з ім не страшны цэлы свет
І холад адзіноты..
Ужо не так трывожыць.
Канешне, пане Дзед Мароз,
Я ведаю, што цяжка,
Што лёсаў мешаніна тут,
Абставінаў вялікі стос,
Умоўнасцяў, што леглі важка.
Але ж я цуда папрашу,
Як і казала – сціпла :
Падараваць мне болей часу з ім,
Не замінаць у спатканнях,
Паспрыяць дасціпна.
Няма мне наўзамен што даць..
Шаноўны панк Дзеду,
ЯГО ж я буду шанаваць,
Кахаць, падтрымліваць,
Абараняць, дзе трэба.
Падкінь крыху вандровак нам
У сусветах і па свеце,
ЯМУ ж пяшчоту ўсю аддам,
І папрашу, каб быў часцей
ЯМУ ў справах спадарожны вецер.