Сядзелі двое на падлозе
І горад за вакном не спаў.
Хоць часу шмат былі ў дарозе,
А сон усё ж такі не браў.
Яны сядзелі, гаварылі
Пра рознае, пра час, пра лёс.
Елі марозіва і пілі,
Гарталі разам думак стос.
Яны сядзелі супакойна
У простай звыклай цішыні,
А зоры з месяцам у згодзе
На іх глядзелі з вышыні.
І час, нібыта, ужо не жорстка
Пяшчоту іх кантраляваў
Хвілінак-служак вельмі шчодра
Не, не спагнаў! Дадаў!