4 лістапада 2021
Цягнік грымеў “тук-тук, тук-тук”,
На рэйках вольна калыхаўся.
Як музыка была той гук!
Цягнік нікуды не спяшаўся.
Пад мерны рух, каля вакна,
Сядзелі двое і глядзелі –
Ці хутка станцыя адна,
Ці ўсё яны зрабіць паспелі.
Сыйсці? Застацца? Пачакаць?
Пытанняў шмат у іх паўстала.
Далей праехаць? Квіткі здаць?
Каб ведаць, што далей чакала.
І вось жыццё, як той цягнік:
Не бачна, што за паваротам…
Ці шчасця мора, ці душаў крык,
Каханне ці самота.