Радкі з’явіліся па дарозе на Віцебск, у цягніку. А каментар ад цябе прыйшоў праз літаральна хвіліны пасля публікацыі.

У клопатах праходзяць тыдні,

Дзянькі “разважна” так лятуць.

І толькі вось “саюзніцы” – хвілінкі

Цябе забыць мне не даюць.

Адна імкліва так заскочыць –

І ў думках вэрхал і бедлам.

Другая, крадучыся сярод ночы,

Сон мой скрадзе і скажа : “Не аддам!”

Так і жыву з усмешкаю хвілінкам,

Дзіўлюся, хто мне іх паслаў?..

Мо, лёс-свавольнік, што калісьці

Ўсе мне карты пераклаў…