Так 5 гадоў таму маё ўяўленне малявала тваё жыццё 😉

Ранак. Кава дыміцца

Ў белым кубку пад столлю.

І пакуль спіць сталіца,

З сабой размаўляю ўволю.

А потым дзень бяжыць хутка!

Нібы пад дупку паддалі:

Размовы, умовы, замовы,

Паперы, лічбы і… Хвалі.

Мяне хлусіць не прымусіць.

І я кажу табе з напорам –

Маё жыццё – не сюсі-пусі!

Маё жыццё з хардкорам!

І не глядзі ты з дакорам,

Калі што не так, ці кепска.

Дам і табе хардкору!

Давай, далучайся, дзетка 😉