“Нічога і казаць не трэба”,
Але ж твой позірк варты сотні слоў.
Такі ж ласкавы ён як промні сонца з неба
Напрыканцы зімы перад вясной.
“Нічога і казаць не трэба”,
Бо рук тваіх усім словам не дагнаць.
Адзіны дотык твой нібыта запрашэнне,
Хачу я ім.. ТАБЕ.. Пяшчоту ўсю аддаць.
“Нічога і казаць не трэба”,
А вусны ў цябе як гваздзіковы мёд!
Салодкія, гарачыя як спёка лета,
Што растапіла ў сэрцы лёд.