Чытаю, вылупіўшы вочы: сюр…ні больш ні менш 🤭
_
Паверхня шахматнай дошкі.
Сваркі. Спрэчкі. І сэкса трошкі.
Кот чэшырскі “кахае” зацята.
Трусік ежай заўсёды заняты.
Вусень без дурнап’яну ня можа –
Вось такія героі…
Ну, што? Дапаможам? 🙂
***
Белы Трусік, вушасты і пухнаты,
Ціха скочыў на мяккіх лапах.
Думкі ежай суцэльна заняты.
“Манахромны гатэль не багаты…
Што ж тут есці?” – цікавіўся Трусік.
І вось тут напаткаў яго Вусень…
Шызым дымам пакрылася сцэна
… Вусень вымавіў : ” ar-co-ba-le-no”.
Трусік нешта крыху разгубіўся
І на ежу, напэўна, забыўся.
Бо да вусеня ўмэнт прытуліўся…
Вуснаў дотык адчуў і цяпло яго цела,
У думках шэрых плыло толькі ar-co-ba-le-no.
-Не баішся? – спытаў яго Вусень.
-А баяцца чаго?
-Майго дыму спакусаў…
Час спыніўся.
Для іх перастаў існаваць.
Манахромнасць прапала і ўжо не відаць.
Срэбна-белая шэрань ім у небе свяціла.
Труіск вымавіў толькі :”Дзіўнае дзіва!
Як жа людзі жывуць?
Каб сабою ім быць,
Неабходна ў жывёл іх ператварыць!”