Дададзены два апошнія слупкі, астатняе – без змяненняў.

Колькі лёсаў ведаў свет!

Розных, разнастайных!

Але сёння будзе толькі

Гісторыя спаткання.

Ні ўспомніць мне ўсяго,

Быллём шмат парасло,

Нават шлях да той карчмы

Ні знойдзе ўжо ніхто.

***

Змрочным вечарам ў дождж

Ехаў адзінока

Статны, дужы чалавек –

Наш пасыльны з Трокаў.

Доўгі шлях, надвор’е, змрок:

Усё яго гайдала,

Але ўсё ж такі прыкмеціў

Водбліск той удала.

Збочыў, спешыўся, зайшоў,

Плюхнуўся на лаву,

Келіх піва перад ім

Паставіў нехта жвава.

Прагна выпіў ён да дна

Келіх піва гэты,

І цяплом вакол яго

Стала ўсё сагрэта.

Прытуліўся да сцяны

І заплюшчыў вочы,

Быццам бачыў мроі-сны,

Лашчыў стан дзявочы.

“Гаспадыня” той карчмы

Ўвайшла ў пакой

І яго мінула хутка

Лёгкаю хадой.

Веяў ветрык ад спадніцы,

Закрануў яго

І пасыльны абудзіўся…

Сну яго, як ні было?

***

Зранку скочыць на каня,

Скіне ночы тлум,

Але ж вочы без агню..

А ў думках – шум.

І не ўспомніць ён нічога,

Пройдзе так жыццё,

І наноў пытаць ён стане:

“Што ж тады са мной было??..”