Былі і “цёмныя” перыяды…

Стрыманасць, халоднасць у словах,

Недатычнасць, “маўклівасць” у сказах.

Але сэрца, здраднік, успомніць,

Што калісьці шлі побач, шлі разам.

Зашчыміць і заные, заплача…

І закруціць вір цёплых пачуццяў,

А яны мне душу раскудлацяць…

Ды і так, што я дыхаць не мушу…

І нібыта ўсё, як заўсёды :

Дзень за днём, затым тыдзень за тыднем,

Толькі нешта ўсё больш адзінота

Мне сяброўка, дарадца, падтрымка.