Уступ быў такі:

“Ведаеш, самае цікавае ў свеце – людзі. І нават часам  размаўляць з імі не трэба, а толькі ўважліва слухаць і сачыць.

” У всех проблем одно начало:  сидела женщина, скучала”

А ўяві сабе не адну, а трох! Гэткая гендэрна гамагенная кампанія, дзе ўсе, так падалося, добрыя сяброўкі, якія ў гэты дзень сустрэліся і сумаваць намеру не мелі. Гулялі. Заданне: пажыць у 5 гіпатэтычных 5 хвілінах і быць вядзьмаркай, мадэллю і поварам.”

Ну ты ж ведаеш, што ўсе гэтыя  паненкі мне добра знаёмыя😉

***

Калі б вядзьмаркай я была,

Я б шчасця мех наваражыла.

Напоўніцу б яго я пражыла,

Жыла і, пэўна б, не тужыла.

Журбу, маркоту, скруху, змрок

Мятлой калматай вымятала,

І як вядзецца ў вядзмОк,

Ніякай увагі не звяртала

На лёс людзей, пачуцці іх.

Дзе сэнс у гэтай рэфлексіі?!

Калі  з-за клопату аб іх

Нябачна шчасця хоць га хвілі!

Такі бязмежны эгаізм

Запаланіў бы ўсю да кроплі!

Калі б вядзьмаркай я была,

Тады б зімой цвіла канопля. 😜

Калі б мадэллю я была,

Як котка! Я б вось ТАК хадзіла!

(Брыво ўверх ледзь падняла

І целам быццам паманіла).

І ўсе б глядзелі на мяне,

І ручкамі вось так пляскалі,

І шэраг дзіўных мужыкоў

Мяне б як ляльку апраналі.

Калі б я поварам была

У рэстаране адмысловым…

Ух, наварыла б, напякла!

І не знайшлі б усе госці словаў

Падзякі шчырай да мяне,

Да працы, густу, намаганняў!

Каб так узрадаваць мяне

З-за маіх дзіўных частаванняў!

І засмяяліся яны сваім жаданням смелым,

І, так, сядзяць да сёй пары ў кавярні, што пад дахам белым.

La fin