Здаецца мне, што колер шэры,

А сёння там яго зашмат,

Зняслаўлены людзьмі звыш меры,

Наўскідку, пэўна, “во стократ” !

Мяркуеш ты, што ён не варты

Увагі, радасці, гульні?

Але ж глядзі, які ён упарты:

Ён зноў з’явіўся! Як заўжды 🙂

З’явіўся ён у вясёлцы летняй,

Забыўшыся на дождж і страх.

З’явіўся ён у сукенцы пекнай,

З’явіўся ён у тваіх вачах.