Сны… Такія вабныя і жорсткія адначасова… Бескампрамісныя і ласкавыя, містычныя і да дрыжыкаў сапраўдныя.

Мост… Падвясны мост. Мая начная сустрэча з табою на ім, і ўсё астатняе (18+ дзеі) на ім…

Ты абудзіў мяне ў 05:40

Гарачым подыхам сваім.

На небе шчэ мігцелі зоры

І месяц па-за хмарамі свяціў.

Пяшчота вуснаў і далоняў

І скуры гладкай цеплыня

Ўзяла ў палон, кранула лёгка

І за сабою павяла.

Праз хвалі жарсці і жадання,

Праз прагу цела любага твайго,

Праз шчырасць простага кахання,

Адвечна што і што даўно

Спакой душэўны захапіла,

Хвалюе й цешыць без канца.

Цябе так проста падарыла,

Цябе так проста не дала…

Твая… З табою… Назаўсёды…

Што я магу яшчэ сказаць…

Ты – Уладар мой і да скону

Наканавана мне чакаць.

Чакаць, кахаць… Прасіць у зораў,

Каб падарункам быў мне час,

Чакаць, кахаць… Прыцішыць нораў,

Каб лёс часцей усё ж быў за нас.

***

Расплюшчу вочы я ў  05:40 –

Начная казка ўмэнт міне.

Усміхнуся горка я тым зорам…

“Как жаль, что это всё приснилось мне…”