Вярну гэта. Ноч. Самы час.
Ціхнечка прылягу ля цябе.
Далоні пакладу на плечы,
Пяшчотаю павольна, пакрысе
З табой нас ахінае вечар.
На вуснах скуры цёплай смак,
Гарачы шэпт і подых у шыю.
Дыхання перарывістага такт
І асалода, што накрые
Нас тым шчаслівым забыццём,
Дзе толькі мы з табой і зоры,
Узаемнага жадання пачуццё
Напоўніць час наш і прастору.