Вецер за вакном гудзе,
Думкамі маімі грае.
“Колькі б часу… Хоць бы дзе…
Ёсць адно: усё ж кахаю.”
Шчодра ноч цябе “дае”,
Водгаласы ўдзень вяртаюць.
Побач ты!.. І раптам – не…
Ёсць адно: цябе кахаю.
Так! Так… Так… Жыццё ідзе…
Дні змяняюцца гадамі.
Падалося, мо, усё мне?!..
Можа, так…Але кахаю…
_____
Цікава, чаму менавіта “Паўднёва-заходні…”? Але хай застаецца, як было задумана раней.