Гэта ўвогуле цікавая рэч: недапісаная калісьці і выдаленая. Што ж і гэта вяртаю.

“Мо, трэба стварыць асобны раздзел для напісанага-недапісанага – і – непаказанага???

Быў намер дадаць яшчэ радкі з пункту гледжання сенняшняга дню, але не. Хай будзе як было.

29 лютага 2023, 06 :17

Калі спатканне ім наканавана,

Нішто не замінае на шляху!

Цераз стагоддзі, хвалі, кіламетры,

Адна адной насустрач па зямлі ідуць.

Іх сонца паліць, абдзьмухае ветрык,

А ім нішто! І нават сцюжа ў паветры –

Ідуць далей, каб сваю частку не мінуць.”