Каб толькі смеласці хапала,
А ты б пяшчоце быць дазволіў,
Я б шмат чаго табе аддала
Бяз лішніх думак, перадслоўяў.
Вячэры разам і размовы
Пра клопат дзённы і жыццё,
Падтрымку! Гэта безумоўна!
І адзіноты забыццё.
Турботы разам, разам святы.
Прыгоды, вогнішча і… шлях,
Шырокі, просты і багаты,
Гісторыі, дзе ёсць працяг.
***
Неспадзяванае каханне…
І думкі круцяцца міжволі:
Каб толькі смеласці хапала,
А ты б пяшчоце быць дазволіў…