Веру на сумленне,

Прадчуванні на “таро”,

Упэўненнасць на згоду,

Каханне на любоў,

Прадбачлівасць на страх,

Шчасце на камфорт,

Смерць на ўтульнасць,

Свабоду на стабільнасць,

Агонь на ацяпленне,

Ваду на вадкасць,

Вецер на паветра,

Уздых на выдых,

Сон на адпачынак,

Мары на надзеі,

Мроі на трызненні,

Сны на летуценні,

Жыццё на быт,

Золата на грошы,

Хату на жытло,

Магчымасці на акалічнасць,

Поспех на “удачу”,

Надзеі на планаванне,

Небасхіл на неба,

Зоры на планеты,

Галактыкі на космас,

Верш на рыфму,

Волю на жаданні,

Вёску на “дзярэўню”,

Мястэчкі на гарады,

Грады на агарод,

Стравы на яду,

Дождж на ападкі,

Страху на дах,

Кроквы на “стропіла”,

Продкаў на даўнейшых,

Бацькоў на састарэлых,

Малеч на дзетак,

Глебу на зямлю,

Краіну на “клачок”,

Сцяг на сімвал,

Вершніка на герб,

Менск на Мінск,

Зносіны на суіснаванне,

Давер на небяспечнасць,

Сена на сенаж,

Аржонне на салому

Сенакос на бензаапакаліпсіс,

Гумно на склад,

Дзядзінец на наваколле,

Склеп на пограб,

Збожжа на зярно,

Працу на работу,

Талаку на дапамогу,

Надворак на надзел,

Магчымасці на “фарт”,

Вопратку на моду,

Ужытковасць на маркетынг,

Смех на рогат,

Літары на знакі,

Кнігі на чытво,

Падарожжы на вандроўкі,

Вайну на СВА,

Сяброўства на знаёмствы,

Палюбоўніц на “блядзей”,

Нататнік на блакнот,

Асадку на клавіятуру,

Ноч на цемру,

Дзень на прастакутнік календара,

Гадзіннік на бранзалет,

Розум на iQ,

Веды на іспыты,

Прыгажосць на зграбнасць.