Новы тыдзень

‘З новым тыднем! З новым снегам!’

Тыдзень новы,

Новы снег.

Час не запаволіць бег.

Дзень за днём і год за годам

Шпарка рушым па дарогах.

Па дарогах, па жыцці,

Па шляхах мінулых заўтра,

Па сцяжынках будучых учора,

Па ‘ніходжанках’ па сёння.

Па лыжні, па полі, лесам,

Небе, зорам і вышэй,

Па галактыцы экспрэсам

Да сябе і да людзей.

P.S. Вынік “шэпту” Музы і ‘ні-спання-ў-шапку’ Муза ☺️

Тым, хто ходзіць “пад руку”.

Да сябра існуе на прывітанне ў поцісу,

За плечы жартаўлівыя абдымкі.

Пад настрой уздым далоні па сяброўску

Бываюуць выпінкі і кухталі падтрымкі.

Пяшчотна тулячыся, адзін з адным

Сябры узяўшыся за рукі ні ідуць.

Нібы чарота постаці пад ветрам

Сабой ад сіверу ў жаданні захінуць.

Ліста(пад)лёт.

Як думак стос, што назапашаны за тыдзень

Капа апалага і ссохлага да шэпту лісцця,

Пад ветра хваляй “на ўздым” паддзета

Ляцяць (лятуць), бягуць навыперадкі па жыцці.

Шлях для іх: асфальт дарогі, неабмежаваны

Бягуць як дзеці да матулі, пачуўшы голас мілы,

Увагі ні звяртаючы на светлафоры, знакі, скыжаванні

Імчаць імклмва, хутка што ёсць сілы.

Па парах, утраіх, суполкай, зграяй, гуртам

Хутчэй, цішэй, павольна і ізноўку бегам,

Убок, уверх, з падскокам і падлётам

Панура, весела, марудна, і з імпэтам.

Мёбіўса стужка

Ёсць стужкі ў валасах,

Існуюць стужкі хваляў.

Але па сэрцу тая, што сніцца па начах,

Як сімбаль нашых мар і летуценняў.

Ні падзяліць яе на часткі,

Ні бег Бязконцасці прырваць.

Жыццё паўсюль расклала пасткі,

Іх тая стужка дапамагае пазбягаць.

Час.

Цікавых рэчаў шмат ў сусвеце, найпрыгажэйшая з іх ЧАС,

Спачатку бег яго павольны, мейсамі марудны, невясомы нібы пух.

Паскараць, дзіцячае жыццё падштурхвае што раз,

Са сталасццю “за ЧАСам ЧАС”, нарошчвае паскарэння рух.

Хуткасть ходу дае нагоду шанаваць, і ні разбэшчвацца прымушае нас,

Трымаем, дорым і губляем, марнуем, паскараем і ЧАСам выпускаем з рук.

*

Апушчана ў расповядзе адна з падзеяў: красці ЧАС,

Бо скрадзенай быць можа рэч, што нам належыць нізнарок.

Німа той дзеі нсамрэч у суЧАСны ЧАС сярод нас,

У спадзеве мы, што атрымалі падарунак ЧАС як рок.

Stop

Падзеі як цягнік, неімаверна хуткі, што ў будычуню не ідзе – ляціць,

Хто ў ім на працу рушыць, хто на адпачынак,

Даволі ў ім людзнй, жанатых, вольных, хлапчукоў, дзяўчынак

Да мар сваіх, лятуць, надзеі за маяк, арыентыр прыняўшы.

Хоць мэт ва ўсіх багата, ёсць рух да тых часоў, пакуль хтось з іх за чырвань крана ні рване.

Але ад выпадкаў такіх жыццё перасцягло нас , зняўшы трос ад тармазоў.

Ні спыніцца той рух, ні запаволіць нават ход, бо так наканавана нам з вякоў.

Сярэдні род, ніякі век.

Чароўнае сярэднявечча гэта міт?

Ні пагадзіцца здольны той, хто там ні быў.

Ні быў у галечы, голадзе, нястачы,

Хто ні хварэў на пранцы, сіфіліс, гангрэну…

Дзяцей хто ні губляў у пакутах маці бачыў.

Братоў хто ні хаваў, забітых у вайне чужой.

А як жа ш рыцарства і дамы сэрца, запытаеш?

Жалезных і іржавых блях пачуеш скрыгаценне.

Заплаканых вачэй, выгледжваючых з надзеяй у далечы, што вернецца праз невызначаны час той, каго хутчэй за ўсё і ні чакае.

А вершы тагачасныя, веды ў навуках…

Каму патрэбен тых санэтоў слог, калі адсоткаў 90 ні ведаюць як выглядаюць літары?

9523 дзень: Шкляныя кветкі

Увайшоўшы ў пакой, што да сённяшняй раніцы выконваў ролю працоўнага модуля, Карст адчуў змены ні адразу. Усё было на мейсцы, дакладней нічога ні было ўвогуле, прастора была адкрытай. Але нешта ўсёж “чапляла”. Агледзіўся. Асцярожна прайшоўся ўздоўж сцяны, усё як заўсёды, але тут нешта мільганула і зноў знікла… вясёлка. Ён дакладна ведаў, што на караблі са штучным асвятленнем такое німагчыма, зрабіў крок назад, ізноў усё паўтарылася. Імгненна знерухомеў, бо зразумеў усё. Усё што адбылося, але як?

Пасярод памяшкання ляжалі “кветкі”, что ні раз ён бачыў на тым баку цемры, так ён называў бязмежжа грузавых адсекаў карабля, бо ні толькі гукі ў іх губляліся, але і святло, што траплялася ў гэту безлітасную пастку. То бок паходжанне букету ён ведаў, ведаў, што іх структура разляталася на дробныя аскепкі ні толькі ад дотыку, але і ад гуку нават ад няўрымслівага подыху і таму чарговае, але як?

Маніторы паказвалі ‘9523 дзень’. 9523 быў учора, такі самы ён будзе і заўтра – 9523. Як і з самай першай сустрэчы, Мара зранку баялася паказацца Карсу на вочы. Яго дзікі нораў і хуткасць, з якой ён рабіў высновы і дзейнічаў, страшылі яе. Так і сёння. І зноў убачыўшы незнаёмую постаць, яна схавалася пад коўдрай. І зноў ён схапіў і працягнуў Мару праз усе блокі, не зважаючы ўвагі на яе стогны.

З кожным 9523-м днём, Мара ўсё болей напаўнялася нейкім дзіўным і нечаканым для яе самой жаданнем: пазбавіцца ад гэтага халоднага металічнага колеру навокал, дадаць жыцця і цеплыні пакоям. Шкляныя кветкі яна знайшла выпадкова, калі блукала па караблі, каб хоць чымсьці быць занятай. Узрадаваная сваёй знаходкай, яна хуценька падбегла і ўжо хацела схапіць гэтыя кветкі, як паветра ад яе руху адразу рассыпала тонкія пялёсткі на сотні аскепак.

Замалёўкі

Прывіт, надвор’е дрэнь,

Вецер дуе ў вуха.

Ні сцапіць бы танзіліт,

Нейкая ніпруха.

…..

Дзень пачаўся хораша,

Як быць яму павінна:

Рэп, ‘прыгоды’ хлапчука,

Гастранамічныя навіны.

…..

Сябра ў госці завітаў,

Гарбату прывёз,

Пра жыццё-быццё казаў,

Рассмяшыў да слёз.

….

Дождж ідзе, хмары лятуць,

Птушкі ў вырай цягнуцца,

Боты побач вунь стаяць…

Вось такая пятніца!

….

Манітор. ‘Бінарны код’

Дасыхае мерна.

Слоўнік. Кнігі. Думак брод.

Увачавідкі. Афэрма 😉

* * *

ЁН:

Чароўны свет той,

Дзе існуеш ты!

Шлях да яго мой –

Тры словы, як вярсты,

Складаецца ён з мрой,

З далоняў, што працягнеш ты.

Мне наталіцца як табою.

ЯНА:

Той свет ‘чароўны’ –

Ён не толькі мой.

Там без цябе

Няма мне мейсца!

Хай прыйдзе час,

Хай думак рой

Ажыццявіцца

І будзе ўсё нябесна 😉