Дзеючыя асабы:

Вершнік – неўтральны персанаж – дае адказы, змяняе нітку сюжэту, накіроўвае, разварочвае, …

Шана, Шаната (чараўніца, вядзьмарка) – дае Цеслі чароўныя інструменты для працы, узамен на…

Бацька (Тата) – абагулены вобраз бацькоў для любога з персанажаў

Пень (калода) – трывала сядзіць на сваім мейсцы, але любы з дзеючых асоб здольны сесці на яго, спатыкнуцца, выкарыстаць у сваіх мэтах у любым мейсцы прасторы і часу…з’яўляецца нечакана

Пілігрым – задае пытанні, прыпыняе дзею, супраць зЬмен, …

Цесля, (сталяр) –

Янона (жонка цесляра) –

Антон (млынар) –

Зорка (жонка млынара) –

Веснавое vs весеннее

Капель уж ритм весны стучит,

Из луж улыбчивое солнце брызжет…

Капеж вясной гучыць навокал,

Усмешкай сонечнай ад лужын кроплі адлятаюць…

Проталин трещины хрипотцой журчат,

И мокрый воздух нос щекочет…

Расшчэліны рыпяць прагалін сіпам,

І ветра вільгаццю казыча подых…

Кружит разбуженная птичья стайка,

Спросонья почки на деревьев зазевали…

Устрапянулася ад сполаху птушак чарада,

Самлелых пупышак позяхі узддыхнулі…

Калыханка

Абдымае млявы вечар, ахінае плечы цеплыня.

Нібы коўдрай засцілае, думак яблык пасціла.

Застаецца смакам лета, на акрайку языка.

Засынай мая “Палтаўка”, прытуліўшы плячука.

Сноў салодкіх, дзіўных, смелых ноч з сабою прынясе.

Дываном пяшчотным, белым да аблокаў панясе.

Там ёсць зоры, месяц, неба! Там умоўнасцяў няма!

Заспакойваюцца сэрцы… Спіць мой любы, сплю і я…

“бляшаны ліс”, што ў табе…

Рыпенне гнуткіх елак у падрубе

Пах кажуха пазбуцьвелага з часам

Пяшчотны подых дошак на падлозе

Ускудлачаны аблокаў дотыкамі дах

Грунтоўнасць бутаванага падмурку

Шэрых вокнаў позірк у далечу

Успамін вякоў даўно мінулых

Галін абдымкі яблынь навакольных

Заросшых рэчышч мурагом сцяжынкі

Трываласць снега цежару, дажда стуменням

Надзея быць патрэбнвм і ўтульным

НЕ.

Асірацелае ўзбярэжжа сумна пабялела,

Зшарэлым сьнегам крокаў бель сцірае.

Узмежжа сушы покрывам зляднела,

Тумана існасццю як коўдрай ахінае.

Бяздомны вецер у пошуках прытулку,

Ялін абрысы ільдзінкамі скрабе.

Ад хуткасці сваёй шукае паратунку,

У хвалях паздраньцвелае вадзе.

Аголеныя постаці дрэў паснулых,

Уздыхаюць шэптам нібы здані.

Поўнячы напаўпразрысты гукам воздух,

СцішЫўшы часу мерны рух у чаканні.

Мне.

Мне аднае цябе замала,

Мне аднаго цябе зашмат.

Салодкіх ягад горач б’е мяне,

Палын мне як крыніцы асалода ў смагу.

Замала сонца мне а поўдні,

Зашмат мне месяца святла ў маладзік.

Мне холадна ў спякотны дзень,

Пячэ гарачыня мяне халоднай ноччу.

Мне аднае цябе зашмат,

Мне аднаго цябе замала.

СПРАВАздача, ЗЛЕВА…

Лёс ляціць як думак стос,
Мрояў межы хмарнай грамадой.
Час нараджаўся, маладзеў, сталеў і рос,
Абзавесціся паспеўшы “барадой”.

‘Плошча’, лес, сцяжынкі, бераг,
‘Жызелі’ стужка, казкі, мёд.
Размаітых дзеяў шэраг,
Цынамон, гваздзіка, лёд.

Жытло для ‘Травень Лістапад’ здабыта,
Люты блізкасць паказаў,
Сьнежаньскі паход на ‘дыска’,
Сакавік працяг дадаў.

Што далей? Нам ні ёсць вядома,
Стос таго, што ёсць прыемна.
Дужа ў гэтым незнаёма,
Файна, смешна й задуменна.

Шмат згуляна-перажыта роляў,
Муж і жонка, вучыцелька і “дзед мароз”.
Ні спыніцца няўмольнае качэнне колаў,
Грузі смялей да поўніцы жыццёвы воз.

Гукі

Б-у-ф-ф-ф…

І гук жаданне абуджае.

Б-у-ф-ф-ф…

У Залюстарэчча запрашае.

…-ф-ф-ф….

І шлЯхі лёсаў вядуць прама,

Дзе іх спатканне наканавана.

Б-у-у-у-у-м…

Гонга гук,

Нібы ад прадчування,

Мерны сэрца стук.

Ф-у-у-у-б…

Пяшчотнасці ўтульнасць,

Абдымкаў у скрыжаваннні рук.