Сакавіцкі сЬнег.

Трусіць манкай белых круп,

Засынае сжежак рух.

Ведае апошні снег,

Што кароткі яго век.

І кладецца ён нясмела

на лясы, палі і дрэвы.

Questions day.

Вузельчыкаў, з якіх адносін сплецены карункі шмат?

Звязаўшы лёс з адным у думках з іншым быць?

Адлегласці ў часе і прасторы ці ёсць абмежаваннем у Каханні?

Вуглі былых пачуццяў стлеліх раздуваць ці новых вогнішч абпячыся полымям?

Ці ёсць магчымасць у ліставанні закахацца, жыццё пражыць і разам назаўжды застацца?

Піць каву разам зранку і подыхаў дзве плямы на вакне пакінуць, знаходзяшыся ў адлегласці адзін ад аднаго?

У дотыках чужых і пацалунках сабе ўяўляць пяшчоту, цеплыню і подых родных, лЮбых і жаданых?

Змірыцца з тым, што кладучыся ў ложак разам, у подыху тваім і рухах, у сэрца рытме, шэпта гуках, уяўляюць не цябе?

Сустрэчы прагнуць і ў момант той жа пазбягаць яе, каб з каляіны потым выбітым сябе не адчуваць і зноў чакаць і ў роспачы баяцца?

…?

***

Ні ўсе пытанні тут, тым больш німа адказаў, бо пытанняў сёння дзень.

Маналог.

Прывыклі мы губляць надзею,

Сябе губляць нам звыклым стала.

Чакаем мы чароўную падзею,

Пачуццяў шэраговых нам замала.

***

Сыходзяць людзі, заціхаюць словы,

І рэхам ценяў пакідаюць след.

Пачуцці гінуць, як знікаюць мовы,

Ці ёсць шляхі пазбегчы/пазбегнуць бед?

***

Аддаца лёса хвалям хуткім,

Вясло ад чоўна кінуць у чарот?

Не! Наставіць ветразь галсам гнуткім,

Грабсці рукамі, дошкай… у вадаварот.

***

Ісці насустрач ветру, кроплям порсткім,

Паветрам наталяцца на ўсю моц.

Ў пачуццяў бездань паглыбляцца,

Кахаць і пргнуць, любіць, жадаць, чакаць.

Зорка

“многа ў небе зор, цяжка падлічыць, толькі з іх адна, найярчэй гарыць, гэта ты мая, зорка ясная, ты мая любоў ніпагасная…” (нар.сЬпеў).

Была яна ні з мясцовых, з усходніх межаў, (раней казалі, што з тых краёў добры гаспадар ні тое што жонку – парасят ні браў, але тут іншая справа) відная дзяўчына, высокая, усмешлівая, гаваркая…

Але бацькі так зацкавалі тую “аглабліну” ды яшчэ і з рудымі валасамі, белымі брывамі, што дзяўчына была гатовая на ўсё, каб хто забраў з роднага гнязда.

Антось

Тутэйшы, мясцовы, тут нарадзіўся, тут жыве….

Смуглявы, асабліва заўважна стала як крыху пасівеў, а пасівеў рана, як і усе па мужчынскаму накірунку.

Вочы шэрыя, ад стомы амаль празрыстыя, як мясцовыя аблокі: калі сонца зашмат, то і блакіт праглядае.

Крыху вышэйшы за сярэдні, ні мажны, плечы пакатыя але рукі моцныя.

З дзяцінства працвавў, і ні лічыў гэта за пакуту ці выпрабаванне, шутчэй лічыў гульнёй – скасіць за пяць пракосаў сотку, зараз прынесці пуд вады, ні плот паправіць, а збудаваць памежжа, …

Падчас талакі заўважыў стромкую дзяўчыну, хутчэй яе ўсмешку, з пад шчыльна акручанай хусткі шчокі ў рабацінні і вогненную пасму валасоў. Так і прыжылося ў яго пасля гэтага – Зорка. І сцверділа сваё імя наступным часам – ні заўважала з вышыні сваёй Антося, усмешкі бляск халоднай і валасоў вагеньчык гартаваў яго. Збягала, то вярталася ізноў, надзею адбірала і дарыла пацалунак употай.

Праз час, як думкі пра яе амаль пагаслі, прышла ў хату, села, усмехнулася. Святлей адразу стала ў пакоі, так і злучыў лёс іх дваіх.

Угу

Пах смажанай яешні ён пачуў яшчэ з трэцяга паверху, калі вітаўся з суседкай. Забег у вітальню, скінуў разношаныя чаравікі, доўга ўглядаўся у каляндар на сцяне, з якога над ім усмехаўся мядзведь апрануты ў дзягу з рознакаляровымі колцамі, потым абвёў лічбу 25.
На кухні жонка бразгала патэльняй, шыпела вада, падсвістваў чайнік. Ні паварочваючыся, нібы між справамі, гледзячы каб ні збегла малако сказала:
-твая заходзіла, цябе шукала, кажа што другі дзень ні можа пабачыцца.
-угу,
праглынаючы чэрствы хлеб багата змочаны жаўтком прагучала ні тое са згодай,ні тое з запытам,
-я пра тое, працягвала жонка, калі ізноў паедзеце на Нарач вазьміце з сабой Сяргея з Мішкам, у іх жаш вакацыі ужо, ды і яе Сяржуку будзе кампанія.
-угу,
на ўздыху ад гарачае гарбаты рэхам з леснічнай пляцоўкі даляцела да жонкі.

Бот

На прыціхшай, вузкай вуліцы:

-Дыяна….Дыяна..

Маўчанне, цішыня

 -Дыяна…

крыху грамчэй,

Фіранка адкідваецца, з вакна з’яўляецца заспаны жаночы твар, рэшткі фіранкі ледзьве прыхоўваюць белыя грудзі. Аб каменні ходніка бразгае скінуты ключ.

Мужчына у капелюшы без лішніх слоў падхоплівае “падарунак” і бразгаючы шпагай коціцца да чорнага хода.

Запыханы, пачырванелы увальваецца ў пакой, хутка распранаецца на хаду, боты пад ложак, шпагу на цвік, капялюшом закрывае партрэт мажнага мужчыны на сцяне, падае на ложак, тоне ў мяккіх пярынах, пах парфуму і гарачыя абдымкі ахінаюць…

Месяц назірае за варушэннямі пад коўдрай, стук акаваных колаў вадавознай фурманкі адбівае такт рухаў на канапе…

Томны выдых мужчыны і хапанне паветра жанчынай супадае з рыпеннем цяжкіх дзвярэй, На парозе стаіць чалавек з партрэта на сцяне, ў адной руцэ паходня, ў другой венік.

 -Дыяна, ты адна? Хто ў цябе?

Маўчанне.

 -ізноў нешта падалося, Дзверы зачыняюцца, але бот замінае, венікам адсоўвае заміну.

Дзве вячэры.

Пасежданне прафкама праектнага інстытута зацягнулася амаль да прыцемкаў.
Галоўнае, што ні давала спакою сёння, гэта калена, што ныла ўжо зранку. Пася сходу Мікалай “пабег” у лабараторыю, схапіў паліто і пайшоў па цёмных лесвічных пралётах у ніз, ліфтам карыстацца ён ні любіў. На адным з паверхаў на падваконніку сядзела жанчына, некага чакала, паліла ў фортку. “Вольга? – што ты тут робіш” -прыцішна прагучала пытанне,
“цябе чакаю” – амаль з усмешкай, крыху з хрыпцой прапела жанчына, саскочыла, абвіла рукамі за шыю і з рэшткамі дыму пацалавала ў вусны.
“ідзем да мяне, я вячэру прырыхтавала, плоў, як ты любіш”….
Таццяна, сёння стамілася, таму ні было ні сіл жадання рыхтаваць вячэру, машынальна адчыніла лядоўню, выхапіла скрыню з раняшнімі сырнікамі, падагрэла. Паклала на талекрку, накрыла смятанай і паклікала сына. На другую для Мікалая паклала з варэннем. Рэштку накрыла вечкам і кінула у сумку, апранула пухавік, ні завязваючы аборак на красоўках пабегла да машыны.
Дзве цені сядзяць на кухні, смяяцца, грае музыка…. У іх сёння на вячэру плоў.
Дзве цені ў парку на лаўцы, маўчаць… у іх на вячэру сырнікі.

Кажух

Святло свечкі праглядае праз вакенца, Гражына употай сабрала клункі у наўлечку і бязгучна, як цень паплыла у бок дзвярэй. Фурманка Анджэя стаяла паўздож плота, жоуць падсцеленага аржоння ў месячным святле адлівала срэбрам.
Гражына ускінула матуз на воз, спрытна перакулілася праз білку і павалілася тварам у калючую салому. Дакранулася да Анжэеевага плячука, схаванага пад старым кажухом і ціха выдыхнула:

  • паехалі, пакуль ціха, прачнецца Рыгор, бяды ні абярэшся.
    Плечы Анджэя пачалі рухацца, каўнер кажуха то уздымаўся, то ізноў ападаў…
  • чаго, ты, дурненькі, усё добра, паехалі…
    у гэты момант яна пачула усхліп, жаночы, адчайны, бездапаможны.
  • ні забірай яго ў мяне, я ні здолею…я кахаю яго,…
    Гражына прыўзняляся на калені, зазірнула за каўнер, там убачыла заплаканы твар жонкі Анджэя, тая ні утрывала ўседзіць і павалілася.
    Плакалі абедзьве, наузрыд, гучна, са слязьмі, але без слоў.
    Раз пораз у вакне знікаў і зноў з’яўляўся агеньчык свечкі, Рыгор прачнуўся ўжо даўно, ні расплюшчваючы вачэй ён сачыў за зборамі жонкі і зараз ён назіраў.

Жорны

В движеньи мельник жизнь ведёт,

B движеньи!

Плохой тот мельник должен быть,

Кто век свой хочет дома жить,

Всё дома!

Вода примером служит нам,

Примером!

Ничем она не дорожит

И дальше, дальше в путь бежит —

Всё дальше!

Колёса тоже не стоят,

Колёса!

Стучат, кружатся и шумят —

С водою в путь они хотят,

С водою!

Вертятся, пляшут жернова,

Вертятся.

Кажись бы — им и не под стать,

Но ведь нельзя от всех отстать —

Нельзя же!

Движенье — счастие моё,

Движенье!

Прости, хозяин дорогой,

Я в путь иду вслед за водой —

Далёко!

Пераклад вольны. Межы вольнасці «восеньскае vs весенне»