
Размова з высновамі
Былі і такія: простыя словы, ні сур’ёзныя размовы. Тут пра лыжы і цябе. – Як дзень? – Самапяшчоты і запаволенасці дзень. Як твой? – Лыжня пакліча ўпотай на тэст-заезд: “Хутчэй! Хутчэй!” – А лыжы ўжо падрыхтаваны? – Нядзеля мне дапамагла. Вяндлінай пахне нібы ў краме! – Прынюхаешся на ‘раз-два’) І як надвор’е? Паспрыяе? – Так,…
Здымак
Так, менавіта ён. З яго, ці трохі раней, стала зразумелым тое, што адчувалася. ‘Не. Сёння тут ня будзе анічога новага. Часам гартаючы электронныя ‘старонкі’ нататніка, на вочы трапляюцца радкі, якія між волі пераносяць у мінулае, ужо пражытае і адчутае. Але пазасмак таго часу і тых падзей узрушвае, падымае хвалі з некай патаемнай глыбіні . Хвалі,…
Яе споведзь
І, так, пяшчота ўсё такая ж, як і тады. Яна прысела ля вакна, Закрыла вочы, пачала. “Былі ўжо дні, калі зацята Прэч думкі пра цябе штурхала. Тады бязлітасна і ўпарта Я ‘не’ табе… сабе казала. ‘Не!’ мроям-думкам, хваляванню! ‘Не!’ ‘Не!’ жаданаму спатканню! ‘Не!’ дотыку гарачых рук! ‘Не!’ сэрца радаснага гук! ” Уздыхнула, устала, падышла, Пяшчотна…
Мая ‘беспрычынная’ радасць
Мінула чатыры гады, а калі б трэ было напісаць радкі пра радасць і цябе, яны і сення былі б такімі. У “Завеі, снежань” Мележ піша пра беспрычынную радасць Ганны Чарнушкі. Паралелі з уласнымі пачуццямі не вымусілі чакаць доўга. Прабач, калі сягоння будзе Чыстасардэчнасці зашкал, Бо не хачу, наўпрост, не стану Спыняць я шчырасці той вал,…
Спатканне
Заснежаных сняжынак бель,Абталых гурбаў пах.Адценне цынамонуЗдалёк ляціць як птах. Ляціць і адкрываеТых пахаў дзіўны свет,Дзе побач на ўзбярэжжыЯНА і ЁН у абед.
Узбярэжжу
Будаваць – не тое самае, што руйнаваць. Пакрысе вярну радкі сюды, дзе ім самае мейсца. Храналогія, вядома, парушана. І ўжо нельга прасачыць эвалюцыю хваляў. Але ж тое, мо, было б цікава чытачу. Мы ж з табою ведаем, як і калі разгортваліся падзеі. Так, летапіс незваротна страціў утульнасць. Прабач… Нязвыкла пра цябе пісаць у прошлым часе,Але…
Загадка жыцця
Ні на кані, ні пешшу, Ні разам, ні асобна. Адное толькі цешыць: Усё гэта – верагодна. Ні голы, ні апрануты, Ні раптам, ні па пляне. Адное толькі вабіць: Усё гэта – рэальна. Ні побач, ні далёка, Ні сябра, ні каханак. Адное забаўляе: Усё гэта – не банальна 😈
“Трансцэндэнтнае” трымценне
Шмат што можа вымусіць чалавечую істоту адчуць вось гэта самае трымценне : музыка, што кранае струны душы, голас спевака, адценні колераў. Але адно дае асалоду цалкам і не па частках – гэта другі чалавек. І не дзеяннямі сваімі. А толькі тым, што гэты чалавек ЁСЦЬ. Наўпрост ЁСЦЬ.
ні МЫ і ні пра НАС.
зрабіць САБЕ з ЦЯБЕ німа на мэце?пабачыць у ТАБЕ СЯБЕ хачу?і ні пытай МЯНЕ ТЫ зараз ні ў якім сэнсе!ТЫ ж ведаеш МЯНЕ, папросту прамаўчу!
Пераклад.
Яна Ніхто, а ён НіЯкей, Хто вы і колькі вас? Пара Нііх, не скажаш лепей! Ператварыў у выгнанцаў лёс! Нікімсці быць німа таго гаротней! Рапухай па над усім узлез, Каб дзень пражыўшы, вымавіць гучней (Да багны роднае, да навакольных лоз!) Да багны роднае, да навакольнае балота! Эмілі Дыкенсан (1830-1886)
Something went wrong. Please refresh the page and/or try again.
Подписаться на блог
Получайте новое содержимое прямо на почту.