i, wordpress…табе.

Прывітанне, праходзь, сядай. Так, гэта Нашае новае жытло, не не смейся, думкам, рыфмам, марам, мроям, летуценням таксама патрэбен дом, насамрэч як і людзям. Даўнейшым сябрам тут таксама рады, пасыльны з Трокаў заўсёды тут знойдзе прытулак, юнакі нарэшце дойдуць праз жытнёвыя палі да кузні, Карст адпачне…

Тут можаш фарбаваць сцены ў колеры, якія табе падабаюцца (нават зялёны), клеіць шпалеры, кіраваць часам, жангляваць галактыкамі. Тут для цябе сусвет як дзьмухавец, празрысты, невясомы і здольны стаць напоўненным жыццём і падзеямі ў тваіх руках.

Хвалі настрою.

Так, менваіта хвалі, памылкі тут німа, надаць настрою нейкую іншую геаметрыю было б як мінімум саманадзейна.

Так і далейшыя запісы будуць весціся, насмрэч я так спадзяюся, пад уздзеянем натхнення, жадання.

Хто я? Праз нейекі час дазнаемся разам, пакуль Traven Listapad, ні болей ні меней.