Сны ў МАРАХ,
Хіба МАРЫ ў снах.
ЧАС у мінулым,
Хоць ў будучыні ЧАС.
ЛЕС у золаку тумана,
Нібы ЛЁС чакае нас.
У адбітку шкла СЯБЕ,
Бачу кожан раз ЦЯБЕ.

Сны ў МАРАХ,
Хіба МАРЫ ў снах.
ЧАС у мінулым,
Хоць ў будучыні ЧАС.
ЛЕС у золаку тумана,
Нібы ЛЁС чакае нас.
У адбітку шкла СЯБЕ,
Бачу кожан раз ЦЯБЕ.

17.57 да 19. адна гадзіна, жыцце пражыць… але здаецца забагата нават.
так і сталася яно, на станццыі М,
што месцілася недзе бліз паселішча К,
замецены два супрацоўнікі, яна і ён.
снег растане праз чатыры,
да прыбыцця ратавальнікаў тры тыдні,
харчоў на два, долў і газу ацяплення на адзін.
дзень першы;
размаляваных шыбаў выцынанка,
гуляючы са зрокам промнем заблукаўшым.
па твары спячай збег употай,
пад коўдру зазірнуў і сарамліва заўсміхаўся
хацелася яму за промнем тым нырнуць
цяпла пяшчотай НАТАліцца,
абдымкам захінуць, узляцець
занесці як мага далей і разам там прачнуцца.
але стаяк сябе сам ні напаліць,
яешні зрыхтавацца трэба памагчы,
два запісы занесці ў дзённік:
1 спіть яна, 2 ён прачнуўся
як пах падпаленага тлушчу, яе прачнуцца змусіў
ён знарок прысеў насупраць, каб выглядаць было зручней.
за гэтм назіраць было магчыма вечна, як кінутая долу коўдра..
спачатку сарамліва а потым смела падышла, пацалавала.
дзень дзесяты:
карункі на вакне ператварыліся ў кавалак цэльны лёду
у пакоі, як здаецца, халадней чым звонку.
адзінае выратаванне: час увесь шчыльней туліцца адзін да анаго.
каб цеплынёй свёй сагрэць і подыхам адчуць яднанне.
дзень -надцаты.
лічыць чароды дзён што цякуць як мёд, усе думкі пра яду.
як ўяўляць ў намеценае гурбы ля ўваходу разлітую смятану.
змяняецца ўсё, як дотык вуснаў на сабе адчуўшы,
сваімі вуснамі па мяккіх валасках яе вядзеш.
дзень -…
той дзённік захаваў іх кожан дзень, быў сведкам іх адданасці, яднання.
на станцыі іх ні знайшлі, было ўсё прыбрана і ўтульна,
стол накрыты, снедзь у печы.
як кажуць бачылі іх разам у Амстэрдаме, елі кексы з “пудрай”
смяяліся, сціскаючы руку ў руцэ.
і з вунаў снег пяшчотна здымалі подыхам сваім.
P.S.
пост скрыптум, як тут без яго,
я бачыў дзенік той, трымаў яго ў руках сваіх, гартаў старонкі.
ён патаемна размаўляў са мной і распавёў імёны:
Ён (Іоні) Гамунсан. – Палкоўнік арміі. 37 гадоў
Яна (Ядвельг) Мозель.- вайсковец шэраговы 19.год

Бракуе часу як паветра,
Секунды ашчаджаеш на жыццё.
Ляцяць хвілін адзінкі шпарка,
Нібыта павучынае рыззё.
Пражыць тры дні здаецца проста,
Праспаць усё і змарнаваўшы час.
За іх пражыць жыццё ўскосна,
Прачнуцца, пакахаць як у першы раз.
Змяняўшы мірыяды спраў на тры жаданні,
Далонь каханую ў руках трымаць.
У шэрані вачэй тануць бяздонні,
Любых плеч абрысы абдымаць.
Нейкі дзень бязконцы сёння,
Доўгіх хмар павольныя чароды,
З часам у гульню навыперадкі бег,
Вечар як суддзя узмахнуў у зорах сцягам,
Як трафей аддаўшы ночы свет.
Вечар мылкі, як з дна студні, моўчкі,
Назірае сонца ў хованкі гульню.
Працы рэшткі раскідаў аскепкі,
Ускалыхнуў іх гулкім стукам цішыню.
Я хачу з табой прачнуцца,
пах “успамінаў” прагна удыхнуць.
Рабаціння ўпотай дакраунуцца,
уздых пачуць і зноў заснуць.
(у цябе як у коўдру ахінуцца і заснуць).
13 ліпеня 2023
Па-за межамі Лагранжа,
Асяроддзя Гільберта паверх.
Лічбы, як ракетаў Маска спаржа,
Цягнуцца страмчэй Шакіл О’Ніла ўверх.
*
Ад цябе працяг уголас,
Захаваўшы прозвішч крок,
Як калыша вецер Колас,
То ў правы, то ў левы бок.
*
Пратчэта і Геймана сусветы, Шчамялёва фарбы на сцяне,
Гершвіна мелодыі пра лета
І радкі, што напісаў ты мне.
*
Літар пазлы, як дарогі брук,
Рытмам крокаў адбіваюць рух.
Рэхам “Ну-ну, Пффф,” …вяртаюць гук,
Сэрца ў цішы ўзмацняюць стук.
*
Рэмарк нальне кілішак кальвадосу, Цішком Хэмінгуэй падпаліць люльку тытуню.
Як прамалюеш сітуацыю ты гэту?
Зноў на адлегласці? Ці “наяву”?
*
Хто зараз з болей Санча Панса,
Дон Кіхота ўяўленне хто?
Не, не тыя персанажы нам патрэбны,
Бо з імі ясна ўсё.
Яніна і Антось чакаюць нас.
***
P.S
Ні здзіўляўся, калі раптам
Расповяд нас так зацягнЕ,
Што забыўшыся на рэчаіснасць,
Станеш ты Антосем для мяне…
Мужчына нявызначанага ўзросту. Ці то доўгая барада, ці то доўгія валасы, што клаліся на плечы ,то дадавалі гадоў, то маладзілі.
Паплечнік Яго Вялікасьці Выпадку. Пілігрым нябачна быў побач з кожным, каму так ці іначай на шляху трапляўся Пень.Менавіта Пілігрым сваімі пытаннямі, якія гучалі ў галаве чалавека, то даваў, то пазбаляў надзеі, то ўзнімаў над усімі страхамі і даваў моц рызыкаваць, то кідаў у роспач і шкадаванні аб страчаных і нявыкарастанных магчымасцях.
Адкуль і калі з’явіўся Пілігрым – нівядома. Часцяком бачылі яго каля Пня, дзе ён сядзеў, сагнуўшы ногі ў каленях і палажыўшы на іх рукі, углядаўся ў гасцінец, што ішоў праз лес. Ці то адпачываў, ці то чакаў…
Маўклівы, працавіты, уваліжвы да дробязяў і якасьці. Хто ведае, той ні лезе са словамі ” і так добра”, ці “хто гэта бачыць будзе?”. Можа перабляць рэч, перайначваць яе столькі разоў, колькі лічыць неабходным. Хату нанова перабудаваць? Лёгка. Казалі “ты б лепей новую дзе паставіў”, але Цеслю да д..ы былі і парады і каментары гэныя.
Скупы на ўсмешкі і эмоцыі, ён мяняўся толькі са сваім сабакам: вочы свяціліся пяшчотай, рука гладзіла жывёліну, твар паступова мякчэў і на душы станавілася спакойна…
З маленства ў сваіх думках.. Уяўляючы сябе то каралеўнай, то вядзьмаркай, яна гадзінамі запар магла рабіць нудную працу, за якую больш ніхто ні хацеў брацца. Каб яна ведала словы “медытатыўны занятак”, напэўна, так бы і казала ўсім. Думкі ў такі час у яе галаве пляліся, чапляліся адна за адну, часам штурхаліся і сварыліся. І калі ў такія моманты Яніна кідала толькі адзін сказ, які , дарэчы, быў зусім не да мейсца, Цесля толькі стрэліў вачыма, хвілінку стаяў, а потым звычайна махаў рукою: “Што з яе ўзяць.. каб пра пчол пагаварылі б.. Ай ..У сваім “фантазійным” сусвеце, каб яго…”
Яніна на гэтае толькі ўсміхалася пра сябе.
Па начох, калі ўсё клаліся спаць, яна ішла ў пакой з вялізнымі вокнамі, садзілася за стол і глядзела на неба . Так бывала і засынала – за сталом ля вакна.
“Дзівачка” .. думалі суседзі і спачувалі Цеслю.
“Дзівачка”.. думаў Цесля пра жонку і ўспамінаў Шану. ” Вось з кім проста , вось з кім усё зразумела”.