Былі і такія: простыя словы, ні сур’ёзныя размовы. Тут пра лыжы і цябе.
– Як дзень?
– Самапяшчоты і запаволенасці дзень. Як твой?
– Лыжня пакліча ўпотай на тэст-заезд: “Хутчэй! Хутчэй!”
– А лыжы ўжо падрыхтаваны?
– Нядзеля мне дапамагла. Вяндлінай пахне нібы ў краме!
– Прынюхаешся на ‘раз-два’) І як надвор’е? Паспрыяе?
– Так, так. Глядзі – ужо ёсць снег. Тэхнічна цяжкасцей хапае, а па эмоцыях – рэспект!
– Які ж ты, дружа, празаічны! Дзе струны тонкія душы?!
– Эмацыянальна я тэхнічны. З высновамі ты не ляці:) Са стосам думак хаатычных табе тэхнічнасць не паз-на-ць… Салодкасць рухаў тых рытмічных і слізгацення благадаць.
– Ой, ой! Глядзі, які рамантык!
Што з думкамі ў мяне ні так?
Сам запазычыў і не заўважыў маё адметнае “хай так”.
– Не, не. Я гэта адчуваю змяненняў побач ціхі крок.
– Ого! Вось і заява!
Дык гэта… Я тут незнарок.
*
Вось так і рушым па жыцці,
Людзей спаткаем, размаўляем,
Уплываем на кагосьці мы,
А хтосьці нас крыху змяняе.
Тэхнічнасць, рамантызм, імпэт –
Змяненняў тых у нас хапае.
Заўважыш іх – і твой сусвет
Яскравым колерам зайграе.
А хтось.. Наўпрост прарушыць міма..
Запаралелены сусвет ні закране нас,
Не зачэпіць, ні зменіць нас за цэлы век.