І, так, пяшчота ўсё такая ж, як і тады.

Яна прысела ля вакна,

Закрыла вочы, пачала.

“Былі ўжо дні, калі зацята

Прэч думкі пра цябе штурхала.

Тады бязлітасна і ўпарта

Я ‘не’ табе… сабе казала.

‘Не!’ мроям-думкам, хваляванню!

‘Не!’ ‘Не!’ жаданаму спатканню!

‘Не!’ дотыку гарачых рук!

‘Не!’ сэрца радаснага гук! “

Уздыхнула, устала, падышла,

Пяшчотна ззаду абняла,

Шчакой да спіны прытуліцца

Даўно ўжо марыла яна,

Але каб з думак тых не збіцца,

Расповяд зноўку пачала.

“А потым усё іначай стала:

Заслона ўмоўнасцяў упала.

Прапала, знікла, уцякла.

Бы зноўку свеіт адкрыла я…

І ні чаканняў, ні маркоты,

Турботаў, клопатаў, тугі…

Ёсць толькі ты і мая пяшчота,

Ёсць хвалі дзіўныя тваі,

Што мяне быццам падымаюць,

Што мае крылы напаўняюць!

‘Так!’ мроям-думкам, хваляванню!

‘Так!’ нечаканаму спатканню!

‘Так!’ дотыку гарачых рук!

‘Так!’ сэрца радаснага гук!

Маё. Са мною. Назаўсёды.

Учора. Заўтра. Назаўжды.

Я да цябе пачуццяў водар

Не прамяняю на ‘дары’…”

Ціхенька так яны стаялі,

Што нават сэрцы чутны сталі,

Ён павярнуўся да яе.

Яна яго пацалавала.

“Ну, усё. На сёння ўсё сказала.”