Так, менавіта ён. З яго ці трохі раней стала зразумелым тое, што адчувалася.
‘Не. Сёння тут ня будзе анічога новага.
Часам гартаючы электронныя ‘старонкі’ нататніка, на вочы трапляюцца радкі, якія між волі пераносяць у мінулае, ужо пражытае і адчутае. Але пазасмак таго часу і тых падзей узрушвае, падымае хвалі з некай патаемнай глыбіні . Хвалі, на той момант, ні вельмі добра ўсведамляемай пяшчоты, хвалі нейкай незразумелай радасці і хвалі падзякі.
Што ж… Сёння тут “Здымак”.
***
Што бачу я на здымку гэтым?
Волата Атланта,
Што лёгка так плечы падставіў сусвету.
Што бачу я на здымку гэтым?
Сэрца бяз межаў,
Адкрытае і цёплае, як сонейка летам.
Што бачу я на здымку гэтым?
Шэрань вачэй,
Што з кожнай хвілінай мне ўсё даражэй.’